Навіны (Навагрудскі раён)
Вёска
Навіны
|
Наві́ны[1] (трансліт.: Naviny, руск.: Новины) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пятрэвіцкага сельсавета.
У 1624 годзе згадваюцца ў складзе Ахонаўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёльскай) воласці ва ўласнасці Сапегаў[2].
Катастрофа Су-25
[правіць | правіць зыходнік]12 чэрвеня 2012 года за 2 км ад вёскі пацярпеў крушэнне знішчальнік Су-25 116-й штурмавой авіябазы з Ліды. Лётчык на авіяпалігоне паблізу горада Бярозаўка выконваў манеўры на гранічна малой вышыні. Пасля выканання задання а 15.35 на вышыні 200 метраў самалёт пачаў губляць кіраванне. Кіраўніком палёту была дадзена каманда лётчыку на катапультаванне[3]. Але пілот лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў загінуў, адводзячы самалёт ад вёскі[4]. Як сцвярджаюць відавочцы: «Ён ляцеў вельмі нізка. Над самай зямлёй, а потым знік. І тады моцна грымнула. Гук быў моцны, хоць да месца падзення ад дарогі было даволі далёка»[5].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ LMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3
- ↑ Разбіты Су-25 не павінен быў лётаць? Наша Ніва
- ↑ Чаму баявыя пілоты гінуць у мірны час? Радыё Свабода
- ↑ «Самалёт ляцеў вельмі нізка, а потым быў моцны выбух» Наша Ніва 13 чэрвеня 2012
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх